Адхілілі ад спаборніцтваў «праз БЧБ»

17-01-2022

28 733 просмотров

3 716 Добавить к себе Еще
Беларускіх лыжніц Сьвятлану Андрыюк і Дар’ю Далідовіч адхілілі ад спаборніцтваў і адклікалі ліцэнзіі (коды), неабходныя для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Загад падпісаў старшыня Беларускай фэдэрацыі лыжных гонак Аляксандар Дараховіч.

Афіцыйных камэнтароў ад фэдэрацыі пакуль не было. Аднак, паводле дзяўчат, віной гэтаму могуць быць іх палітычныя погляды. Дар’я Далідовіч — дачка вядомага беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча, які адкрыта выступаў супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.
Адхілілі ад спаборніцтваў «праз БЧБ» - смотреть видео онлайн " />